МАЛУ́КСКАЕ МО́РА,

міжастраўное мора Ціхага ак., у Малайскім архіпелагу. Знаходзіцца паміж а-вамі Мінданао, Сангіхе, Сулавесі, Сула, Малукскімі і Талаўд. Пл. 274 тыс. км2. Найб. глыб. 4970 м. Т-ра вады на паверхні 27—28°C. Салёнасць 34%. Прылівы няправільныя паўсутачныя (да 2,2 м). Гал. порт Давао на в-ве Мінданао.

т. 10, с. 38

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)